?

Log in

No account? Create an account
 
 
09 лістапада 2010 @ 01:24
Салігорск - у Эўропе, альбо "віншаванкі" "Шахтару" ад лепшага беларускага спартыўнага выданьня  
6 лістапада "Шахтар" перайграў на выездзе галоўных канкурэнтаў у барацьбе за другую прыступку чэмпіянату Беларусі-2010 па футболе. На галоўнай футбольнай арэне краіны салігорская каманда абыграла ФК "Мінск" 1:2 і забясьпечыла сабе срэбраныя мэдалі. Мінімум.





На п'едэстал ФК "Шахтар" Салігорск апошнія сэзоны не ўзыходзіў, заставаўшыся недзе паблізу і нязьменна прымаючы ўдзел у мэдалёвых падБАТЭ-разборках. І вось калі салігорцы нарэшце мелі шанец парадавацца гэтаму дасягненьню, на сайце галоўнай спартыўнай газэты Беларусі мы ўбачылі:


Па-рознаму адказалі на прэтэнзіі заўзятараў каманды галоўны рэдактар газэты Ўладзімір Беражкоў, яго намесьнік Сяргей Новікаў ды кіраўнік праэкту "Прессбол-Онлайн" Юрый Доўнар.

Праз гадзіну-другую пасьля зьмяшчэньня на сайце "віншаваньні" былі падцёртыя, але пачуцьцё агіднае ад такога вычварэнскага "падарунка" у срэбраны - лепшы вынік за апошнія 5 гадоў - для "Шахтара" (ён хутчэй за ўсё зойме другое месца ўпершыню ў гісторыі каманды!) дзень засталося.


Цікава, як адрэагуе мэнэджмэнт ФК "Шахтар" Салігорск на такі творчы парыў паважанага выданьня... А мо і гэта не падстава рэагаваць на дасягненьні футбалістаў і трэнераў?

А пакуль - мары пра нешта большае на год 2010 залацяцца недзе ўдалечыні і адзіны шлях да золата-2010 для Салігорску можа прайсьці толькі праз... Бабруйск.

Як бы там ні было, а
стартаваўшы ў Вялікдзень футбольны чэмпіянат падараваў Салігорску ўжо даволі пазытыўных эмоцыяў.



Салігорск ізноўку руліць! У Эўропе ў 2011-м мы з шалікамі каманды будзем падтрымліваць і непасрэдна сваю каманду :)


З новай Эўропай, Салігорск!
 
 
Месцазнаходжаньне: Салігорск, Беларусь
 
 
 
kurt_bielaruskurt_bielarus on 09 лістапада 2010 11:09 (UTC)
Мдзя, ганьба.
Можа там нехта з фанатаў ФК Мінск у журналісты запісаўся?
Стыль - амаль як у фанатскай "крычалкі".
dyk_bydyk_by on 09 лістапада 2010 16:14 (UTC)
Неразуменьне выклікае найбольш менавіта дата выхаду гэтай пісаніны. Усе, каму трэба, ведаюць, што, хто, дзе і калі...
Гэта прыкладна тое ж, што на юбілей газэты "Прессбол" узгадаць у віншаваньні ўсё, хто каму дзе і як перайшоў дарогу, нахаміў і г.д...
Аффтар, канешне, жжот, але ж рэдактары павінны разумець абсурднасьць сытуацыі. А Беражкоў яшчэ і падтрымлівае...
Julinaschkatze_juli on 09 лістапада 2010 19:39 (UTC)
Мае виншаванни ад усяго сэрца! Хай атрымаецца лепш, чым у каго ў Еўропе!!!!
dyk_bydyk_by on 09 лістапада 2010 20:58 (UTC)
Дзякуй, Юля :)
Я яшчэ спадзяюся на ўздым і ў гэтым сэзоне: трэ ў суботу асушыць Нёман і накачаць Белшыну :)
"лепш, чым у каго ў Еўропе!!!!" гэта перамога ў эўракубку? Гляджу патрабаваньні беларускіх заўзятараў растуць не па днях, а па хвілінах ;)
Julinaschkatze_juli on 10 лістапада 2010 05:16 (UTC)
да, хай мае патрабаванні здзейсняццв хутчэй, чым патрабаванні мільён даляраў пяці даляравамі банкнотамі і самалёта да Сейшэлаў:))))
П.С. а нам яшчэ трэ патапіць БеЛаЗ і растраляць Партызан :)
dyk_bydyk_by on 10 лістапада 2010 06:56 (UTC)
О, у Дняпро аказваецца ёсьць шанец пусьціць пад ваду на годзік БелАЗ і Партызанаў. Таксама цікава пасачыць за працэсам :)
Julinaschkatze_juli on 10 лістапада 2010 12:03 (UTC)
паглядзим- паглядзим;)