?

Log in

No account? Create an account
 
 
07 верасьня 2010 @ 02:09
Салігорская прысутнасьць у Парыжах, альбо Як гэта глядзелася з Францыі і Амэрыкі  
Наша Шахта - над Парыжам!

Падарожжа спадароў фанатаў на гульню плянавалася задоўга да выезду. Але ці ведаў хто, што пяцідзённы тур, які з улікам затрат на пералёт, гатэль, квіток на гульню, квасаваньне ды крамаваньне ў месцах, дзе ў асноўным, калі сустракаешся з Зіданам і яго нашчадкамі, прынята ўзгадваць пра фанеру і яе здольнасьці перасоўваньня па паветры, абышоўся пад 9 соцень эўра, стане бясцэнным! 

Разам з фанатамі па крыху больш заблытаным маршруце ўсяго за 2 дні пераадолелі акіян і дабраліся да Сэн-Дэні дзьве хакейныя алімпійскія ванкувэрскія кашулькі з Беларускай Пагоняй на грудзях ды Салеем-23 і Demonaz`ам-66 на сьпінах. Шлях Нью-Джэрсі - Нью-Ёрк - Вена - Менск - Салігорск - Менск - Парыж і вось ён "Стад дэ Франс", дзе 12 гадоў назад гаспадары ўздымалі над галовамі Кубак Сьвету, сустракаў беларусаў.


Салігорцы - у дзень узяцьця Сэн-Дэні: "У пераможны шлях!"

Эмоцыі, якія давялося перажыць у той дзень, кошту ня маюць.

Бо гэты дзень не забудзецца нават тымі, хто скакаў перад тэлевізарамі ў Беларусі, ды тымі хто рваў, што той певень галасавыя зьвязкі, нагадваючы суседзям-амэрыканцам пра беларускую прысутнасьць на кантынэнце, раскрываючы для іх новыя рысы характару людзей з далёкай краіны.

Пакуль самазаклёваны французкі футбольны певень, натхнёны песнапеньнем Марсэльезы ў выкананьні прэзыдэнта краіны і цэлага шэрагу неабыякавых чыноўнікаў высокага рангу, раскатваў свае губішчы на нашых беларускіх неягнят на працягу 85-ці хвілінаў, наяўнасьць беларусаў, што на стадыёне, што па-за акіянам, калі і адчувалася, то адрывіста ды нерэгулярна.

Але калі потым Слава "Прагрыз" Глебу, зламаўшы ўсе Клішы, навешаныя на плечы беларусаў, смак беларускага Кісьляка разнёсься па прасторы з неймавернай трапнасьцю і гучнасьцю. Знайшоўшы пакой у "дзявятцы" сеткі, злоўленае беларускім галом францускае жабіня пераўтварылася ў маўклівую рыбіну. Пяціхвілінка парханьня на валасінцы ад разагрэтай за хвіліну да стану кіпеньня і пыхаючай жарам беларускай патэльні не дазволіла пазбавіць беларусаў самага смачнага ласунку за апошнія гады.

"Мы можаааааааааааааааааааааааааааам!"


З такім пачастункам і безалкагольнае піва захмяліць розум здолее ;)

...І гэты францускі певень аказаўся, можа, нават больш сакавітым, чым 15 гадовай вытрымкі "Герасімцовае-Галяндскае" ды "Васілюковае-Апошняхвіліннае-Нарвэскае-Малафееўскае".


Першая старонка "ПБ" пасьля ўзяцьця Парыжаў: Драйвер, Дзімос ды шахтарэц з трансьляцыі - увайшлі ў гісторыю :)

Яшчэ прыемней, што ва ўвесь гэты рэцэпт прыгатаваньня францускага непяючага, пад брызгі шыпучага з назвай, якой пазбавілі сталічны завод на вуліцы Радыяльнай, што суседзтвуе з жыцьцятворнай "Крыніцай" рознакаляровых беларускіх эмоцыяў, патрапілі і нашы салінкі. Прысутнасьць групы падтрымкі нашай нацыянальнай зборнай з Салігорску аказалася заўважанай ня толькі ў горадзе-здабытчыку валюты ў заўзятарскім навакольлі, але, дзякуючы працы францускай тэлевізійнай брыгады і ўсімі спажыўцамі, назіраўшымі за прыгатаваньнем неверагодна смачнага беларускага футбольнага пачастунка.


Хоць у клюбах што хакейным, што футбольным шмат што - дагары нагамі, трэба - каб заўзятарам не станавілася на гэта ўсё паралельна
Францускі певень пайшоў добра. Ці высмактаем на запівон трансыльванскай крыві даведаемся ўжо сёньня ;)
 
 
Месцазнаходжаньне: Paris, France
 
 
 
panjamonecpanjamonec on 07 верасьня 2010 12:37 (UTC)
супер!
dyk_bydyk_by on 07 верасьня 2010 13:30 (UTC)
Дзякуй :)
Падтрымліваем нашых!
Julinaschkatze_juli on 08 верасьня 2010 18:54 (UTC)
Дзяніс, а ты быў на гэтым свяце футбола?
dyk_bydyk_by on 08 верасьня 2010 18:55 (UTC)
Не, я пужаў у гэты час амэрыканскіх суседзяў крыкамі і скокамі :)
Julinaschkatze_juli on 08 верасьня 2010 19:02 (UTC)
бедныя-бедныя суседзі:)
dyk_bydyk_by on 08 верасьня 2010 19:11 (UTC)
Ведаюць ужо беларусаў :)