dyk_by (dyk_by) wrote,
dyk_by
dyk_by

Люблю Беларусь :)




Як паведамляюць адзін з намінантаў на Прэмію "Люблю Беларусь" - тэлеканал "Белсат" і Іван Шыла, ідэя штогадовай маштабнай нацыянальнай прэміі належыць маладафронтаўцам гораду беларускіх гарнякоў, адзін з якіх. Журы, у склад якога ўваходзяць сябры моладзевай арганізацыі, вызначыла тры дзесяткі намінантаў у васьмі галінах грамадзкага жыцьця.
 
Паводле Івана Шылы, такая прэмія мае шанцы стацца унікальнаю зьяваю: “Падзеяў такога кшталту ў Беларусі няма, і мы адчувалі неабходнасць сабраць у адной зале ўсіх, чыю дзейнасць можна ёміста акрэсліць адным выразам – "Люблю Беларусь".

Відэа з прэсавай канфэрэнцыі афіцыйнай прэзэнтацыі Прэміі.



Мае фаварыты :)


"Беларусізацыя" - кампанія "Будзьма!"
Дык Будзьма ж Беларусамі! Першы слоган, які можа паспрачацца з цалкам пазытыўным, але ўсё яшчэ зялёным клічам "За Беларусь!" і на словах, і дзеяньнямі.
Велізарная павага да людзей, якія зарганізавалі, удзельнічаюць ды падтрымліваюць гэты праэкт!
Дзкуючы яму я ўжо знайшоў шмат цікавейшых знаёмстваў. Гэта лепшы падарунак ад Беларусі: нашыя людзі :)


"PRO-BELARUS" - Стэфан Эрыксан
Беларускі швэд, які размаўляе на беларускай лепш, чым шмат хто з беларусаў. Велізарнейшая павага да гэтага чалавека!


"Журналістыка" - часопіс "34"
Чытаю з велізарным захапленьнем ;)
Сябруйце з "34" і вы, стужка-фрэнды ;)


"Культура" - Мікалай Халезін
На вялікі жаль, пакуль ніводна разу п'есы "Вольнага Тэатру" не бачыў. Вельмі шкадую, што не давялося ў мінулым годзе вырвацца ў Вашынгтон...
Ганаруся, што ў нас ёсьць такія суайчыньнікі. Заўсёды прыемна з Мікалаем паразмаўляць і пачытаць яго думкі-меркаваньні.


"Палітыка" - Павел Латушка
Першы прадстаўнік беларускага ўраду ў трэцім тысячагодзьдзі, які размаўляе па-беларуску і займаецца папулярызацыяй беларускай культуры і на словах, і дзеяньнямі. Велізарная павага!


"Грамадзкая чыннасьць" - Валянцін Стэфановіч
Чалавек, думкі якога працуюць на павелічэньне юрыдычнай адукаванасьці і аздараўленьне нашага грамадзтва.
Імя набірай у пашукавік - і адукуйся ;)
Вялізная павага!


"Спорт" - Ганна Глазкова
Алімпійская мэдалістка па мастацкай гімнастыцы. Прызёрка чэмпіянатаў сьвету.
Зараз - спартыўны мэнэджэр. Найбольш сымпатычны мне чалавек у беларускім спорце.
Вядома, Аня - салігорка ;)
Калі прачытаў на сайце "Люблю Беларусь" словы пра Аню, якая "ня толькі ўва ўласных посьпехах бачыць жыцьцёвы сэнс", адразу ўзгадаў яе ініцыятыву па стварэньню на Салігоршчыне цэнтру для дапамогі людзям з наркатычнай залежнасьцю (чытаў пра гэта шмат гадоў назад у газэце "Прессбол", але ўсплыло ў памяці чамусьці менавіта зараз), якіх у нашым рэгіёне вельмі шмат.
Велізарная павага да гэтага чалавека!
p.s. Яе б у салігорскі "Шахтар" ;) Упэўнены, што праз пару гадоў неабходнасць зьяўленьня сучаснага стадыёну ў Салігорску стала б відавочнай.


"Змагар года" - Сяргей Каваленка
Беларус. Годны. Шчыры. Сумленны. Адказны.
Ганаруся, што ў нас ёсьць такі суайчыньнікі.



Дзякуй, за вашу любоў да нашай Беларусі!
Tags: "Шахтар", БЧБ, Беларусь, Жыве Беларусь!, Люблю Беларусь!, Мова, ПіяР, Салігорск, Чалавек дня, лЕПШЫR!, салігорцы, спартыўны мэнэджмэнт, футбол, ідэі
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic
    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments