?

Log in

No account? Create an account
 
 
22 кастрычніка 2009 @ 20:47
Час перамогі надышоў, ці Ці маглі б на месцы жоўта-сініх батонаў быць жоўта-чорныя краты  
22 кастрычніка 2009-га года - чырвоны дзень календара беларускага футболу.

У гэты дзень БАТЭ атрымаў першую перамогу беларускіх каманд у групавых стадыях эракубкавых турніраў.



Футбалісты БАТЭ дзякуюць заўзятарам за падтрымку. Фота зробленай fotaczkай.

А ў гэты дзень роўна чатыры гады назад салігорскі "Шахтар" упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі, адолеўшы на сваім полі жодзінскае "Тарпеда" 4-0.


Радасьць Салігорску роўна чатыры гады назад.

Усе чэмпіянаты пасьля гэтага выйграваў барысаўскі БАТЭ. І можна толькі радавацца гэтаму. Бо для астатніх беларускіх каманд выйгрыш у групавых стадыях - пакуль мара. Далёкая і амаль недасягальная з пункту гледжаньня разьвіцьця футбольна-арганізацыйных мэханізмаў.

На сёняшнім фота з менскага "Дынама" ёсьць чалавек, які сьвяткаваў і тую салігорскую перамогу і прысутнічае на здымку з Салігорска: наш капітан - просты, добры, маўклівы, сарамлівы лідзкі хлопец Аляксандр Юрэвіч.

З перамогай, Саша!


З перамогай, барысаўцы і салігорцы! З перамогай, Беларусы!

 
 
 
Тёмаfcssoligorsk on 23 кастрычніка 2009 10:03 (UTC)
второе фото вызвало дикое желание вернуть тот день и пережить всё заново, до сих пор перед глазами тот матч, сильное торпедо без шансов влетает 4-0 и мы ЧЕМПИОНЫ! Эх... )))
dyk_bydyk_by on 23 кастрычніка 2009 17:33 (UTC)
Ды тады ўвесь сэзон нашы супернікі выляталі, як тарпедоны ў той дзень. А нічыі ўспрымаліся, як нечаканасьць.

Першая ж параза прыйшла толькі праз тыдзень завалоданьня "золатам". Ды і то з касякамі рэферы, абслугоўваўшага гульню.

Але тая параза - капля суму ў моры радасьці таго сэзону. Тады здавалася, што толькі ўсё пачыналася. Атрымалася ж, што сапраўды здавалася...
7vedma77vedma7 on 05 лістапада 2009 06:58 (UTC)
Оле-оле-оле. ))))))
dyk_bydyk_by on 05 лістапада 2009 10:32 (UTC)
Усё яшчэ сьвяткуеш?)))