Пра гэта паведаміў у сваім англамоўным не ЖЖ-блёгу LJ-карыстальнік mirritil. Ён зрабіў першыя парады Беларускім мапамалявальнікам.
Учора, калі ўсё верна зразумеў, я стаў першым, хто пачаў маляваць-дадаваць-выдаляць аб'екты на гугл-мапе майго роднага Салігорску.
Далучайцеся, Сябры, да працы ;)
Даволі цікавы занятак, прызнаюся. Толькі прачытайце ўважліва парады перад тым, як прыступаць да актыўнай дзейнасьці. А то можна накасячыць няхіла. Я накасячыў крыху ў свой першы дзень ма
На спадарожнікавым здымку, зробленым каля 5-ці гадоў назад, у Салігорску, дзе апошнія гады вядзецца інтэнсыўная будоўля ды розныя мадыфікацыі, няма шмат якіх аб'ектаў. Зробім Салігорск такім, якім ён ёсьць ;)
Для дапамогі малявальнікам - мапа Салігорску з "Электроннага Салігорску" (там па гэтай спасылцы і форум ёсьць, дзе можна абмеркаваць некаторыя выключна салігорскія мапамаляўнічыя пытаньні, і фотаздымкаў шмат).
Будзьма ствараць падрабязную мапу Беларусі разам!
p.s. Пытаньні, якія зьяўляюцца можна задаваць у афіцыйнай Гугл-групе (на ангельскай), неафіцыйнай групе беларускіх мапавікоў, ды - для тых, хто ёсьць на Facebook і ў спецыяльна створанай там групе.
p.p.s. Паведамляйце салігорскім і ня толькі сябрам пра магчымасьць мапамаляваньня роднага гораду ды адпісвайцеся ў каменты сюды тыя, хто далучыўся да працы. Буду ўдзячны!