?

Log in

No account? Create an account
 
 
dyk_by
6 лістапада "Шахтар" перайграў на выездзе галоўных канкурэнтаў у барацьбе за другую прыступку чэмпіянату Беларусі-2010 па футболе. На галоўнай футбольнай арэне краіны салігорская каманда абыграла ФК "Мінск" 1:2 і забясьпечыла сабе срэбраныя мэдалі. Мінімум.





На п'едэстал ФК "Шахтар" Салігорск апошнія сэзоны не ўзыходзіў, заставаўшыся недзе паблізу і нязьменна прымаючы ўдзел у мэдалёвых падБАТЭ-разборках. І вось калі салігорцы нарэшце мелі шанец парадавацца гэтаму дасягненьню, на сайце галоўнай спартыўнай газэты Беларусі мы ўбачылі:
"Вітанкі" ад "ПБ"Collapse )

Цікава, як адрэагуе мэнэджмэнт ФК "Шахтар" Салігорск на такі творчы парыў паважанага выданьня... А мо і гэта не падстава рэагаваць на дасягненьні футбалістаў і трэнераў?

А пакуль - мары пра нешта большае на год 2010 залацяцца недзе ўдалечыні і адзіны шлях да золата-2010 для Салігорску можа прайсьці толькі праз... Бабруйск.

Як бы там ні было, а
стартаваўшы ў Вялікдзень футбольны чэмпіянат падараваў Салігорску ўжо даволі пазытыўных эмоцыяў.



Салігорск ізноўку руліць! У Эўропе ў 2011-м мы з шалікамі каманды будзем падтрымліваць і непасрэдна сваю каманду :)


З новай Эўропай, Салігорск!
 
 
Месцазнаходжаньне: Салігорск, Беларусь