?

Log in

No account? Create an account
 
 
dyk_by
У Беларусь прыйшлаааааааааааааааааааааааааа!!!







І мы там будзем :)

p.s. Гыгыг, гэта ж атрымліваецца Міля вывеў Беларусь у футбольную эўрапейскую вясну ўпершыню ў гісторыі нашай краіны :)
 
 
Месцазнаходжаньне: Беларусь
 
 
dyk_by
У квітнеючай Беларусі, аказваецца, шкоднікі прыгрэліся і на самых высокіх пасадах у СМІ краіны, не дазваляючы выказаць усе пачуцьці перад надыходам Сьвята Кастрычніцкай Рэвалюцыі асобе, якая гэты дзень любіць і чціт, і якая ў Беларусі яго і парадзіла!



...Аказваецца, у Беларусі ўжо нельга нават павіншаваць любімай песьняй таго, дзякуючы каму краіна шматмільярднымі намаганьнямі адраджае сяло, непасільна паўтары дзесяцігодзьдзі змагаецца з карупцыяй, адзначае Дажынкі ды прагне стабільнасьці і ўсё новых ды новых элэгантных перамог з флікерам на руцэ і з клюшкай у ёй...

Прычым сабатаж гэты відавочны: яму ёсьць аўдыёпацьверджаньне (пісьмовыя задакумэнтаваныя сьведчаньні прыкладаюцца).

Падтрымайце калі ласка і відэазварот простага салігорскага электрыка, віншаваньне ад якога, прыкрываючыся падзаконнымі актамі адмовіўся прымаць Салігорскі Тэлевізійны Канал, ды далучайцеся да віншаваньняў з дзяржаўным сьвятам Вялікава Акцябра.

У апошнюю восень падтрымка яму патрэбна як ніколі.


Далучайцеся да
штурму эфіра, абвешчанага простым салігорскім электрыкам Батуевым!



Ударым апошняй восеньню па праізволу разам!
 
 
Месцазнаходжаньне: Салігорск, Беларусь