?

Log in

Да Вольнай Беларусі разам

Бел-чырвона-белае жыцьцё, альбо рэвалюцыя шляхам эвалюцыі думкі

Name:
dyk_by
Location:
Schools:
Люблю жыць.
Нарадзіўся ў горадзе беларускіх шахтароў Салігорску (Менская вобласьць), у якім зараз жыве каля 110 тысяч салігорцаў і ня толькі салігорцаў.

Люблю вучыцца.
Вучыўся ў Салігорскай сярэдняй школе №12, якая зараз стала гімназіяй №2.
Пасьля заканчэньня школы пайшоў вучыцца ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэсітэт (bseu.by/) на факультэт Маркетынгу, кафэдра Прамысловага маркетынгу, якая зараз завецца кафедрай Прамысловага маркетынгу і камунікацыяў (bseu.by/russian/faculty4/department6.htm).

Люблю працаваць.
Пасьпяхова абараніўшы дыплём на тэму аб тэндэрных закупках тавараў для дзяржаўных патрэбаў на прыкладзе канцэрну "Белрэсурсы", двінуў працаваць у родны Салігорск на такія любімыя мной Бел-Чырвона-Белыя колеры НАШАГА Сьцяга.
Падаўся ў сферу журналістыкі, якая мне падабалася з часоў, калі прыблізна ва ўзросьце 9-ці гадоў пачаў чытаць найлепшую спартовую газэту на прасторах былой страны саветаў "Прессбол".
Мацнейшая незалежная прафсаюзная аргнанізацыя ў краіне Незалежны прафсаюз гарнякоў на прадпрыемстве РУП "ВА "Беларуськалій" (http://kali.by/) аб'ядноўвае больш за 4,500 чалавек з прыблізна 19,000 працоўных, што для нашай Беларусі паказчык вельмі-вельмі файны і амаль нерэальны. Я стаў прэсавым аташэ Незалежнага прафсаюзу гарнякоў.
<<< ПРАМОЦЫЯ ;) - пакупнікам беларускага калію просьба заходзіць на сайт "Беларускай калійнай кампаніі" - http://www.belpc.by/ >>>
Рэдактарства інфармацыйнага бюлетэня "Рабочему", карэспандэнт газэты "Салідарнасць", супрацоўніцтва з першым спартовым часопісам Беларусі "Ваш Спорт" і футбольным клюбам "Шахтар" Салігорск (http://www.fcshakhter.by/) - так пачалася мая працоўная дзейнасьць.
Пасьля:
- працягнуў супрацоўніцтва з выданьнем "Салідарнасць", якое было вымушана амаль адысьці ад выданьня папяровай вэрсіі газэты і працаваць выключна на прасторах глябальнай сэткі, робячы, адзін з найлепшых інфармацыйных прадуктаў на прасторах беларускага Інтэрнэту - сайт http://www.gazetaby.com/;
і пачаў:
- сурэдактарстваваць з салігорскім крэатыўным гісторыкам хуліганам ;)Раманам Я. (яго блёг можна чытаць тут - http://blogs.saligorsk.org/yerashenia/) бюлетэнь Беларускага Незалежнага прафсаюзу "Салігорская Салідарнасць";
- супрацоўнічаць з салігорскай філіяй з "Маладога Фронту" (http://mfront.net/);
- стаў карэспандэнтам сайту "Логово Кротов" (http://www.logovokrotov.org/);
- стаў карэспандэнтам сайту "Шахта-Солигорск" (http://shahta.esoligorsk.net/);
- супрацоўнічаць з сайтам "BulletinOnline.org" (www.belnarod.org ці http://www.bulletinonline.org/);
- можа яшчэ што запамятаваў ;) .

Люблю чытаць.
Што: Добрыя кнігі ("Доктор Живаго" - Борис Пастернак, "Красным по Белому" - Вероника Черкасова); Кнігі Васіля Быкава (bykau.org/), Уладзімера Арлова (arlou.org/), Сьвятланы Алексіевіч (knihi.com/aleksijevic/), Паала Каэльё, газэты "Наша Ніва" (nn.by), "Салідарнасць" (gazetaby.com/), "Прессбол" (pressball.by), магазыны-часопісы "FourFourTwo" (fourfourtwo.com/) "ARCHE" (arche.bymedia.net/), "USA Today" (usatoday.com/), "World Soccer" (worldsoccer.com/), "ProСПОРТ" (prosports.ru/), "TennisLife" (tennislife.com/), вэб-старонкі "Cпорт сегодня" (Sports.ru/), рэсурс "Generation.by", "BBC" (bbc.co.uk/) ды шмат што яшчэ (belarus12.ucoz.ru/, ).

Люблю сустракацца з сябрамі.
Тут і дадаваць нічога не патрэбна...

Планую папрацаваць у будучым у сферы спартыўнага мэнэджмэнту.
Толькі вось трэба спачатку прывесьці краіну да цывілізаванага сьвету, куды яшчэ 13 год назад адмовіўся весьці Беларусь нейкі спадар Лукашэнка, які чамусьці й сёньня называе сябе прэзідэнтам, хаця па Канстытуціі павінен быў сысьці яшчэ ў 2004-м годзе... І што самае цікавае, амаль усім беларусам гэта - па барабану: ну павінен быў, ну не сыйшоў, і што ж мы зрабіць можам... Вось такая вось сёньняшняя Беларусь... А хацелася б Беларусі такой, як яе бачу я і беларускі гурт "A Band":

...Я ўяўляю іншую краіну,
Якая будзе для мяне свая,
І ворагаў маіх таксама прыме.

У той краіне месяцы і дні
Мінаюць без апатыі і жалю
І без штодзённых порцыяў хлусьні,
Якія нас ужо даўно дасталі...

Я ўяўляю гэты горад Менск
Бязь сьлізкага мармуру пад нагамі,
Дзе назвы вуліц маюць сэнс і зьявы маюць сэнс
І не будуюць сьценаў паміж намі...

Дзе можна не баяцца слова “Я”,
І быць сабою кожную хвіліну.
Калі мне кажуць “рэвалюцыя”,
Я ўяўляю гэтую краіну...

Вось зробім Беларусь такой, а потым можна будзе й набыць родны салігорскі "Шахтар" ;) , каб вывесьці нарэшце беларускі футбольны клюб у групавую стадыю Лігі Чампіёнаў УЕФА ды пакрычаць на "Old Trafford" у Манчэстэры пад гімн ЛЧ:

"ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!"

Люблю Беларусь. Яна ў маім сэрцы.



Akavita: каталог, рейтинг, счетчик для сайтов Беларуси


счетчик посещений



Нацыянальныя сымбалі

Бясплатны хостынг

Каталёг беларускіх ЖЖ-суполак

Помощь блогеру



free counters
a band, ac milan, b-12, country branding, cвабода, depeche mode, esoligorsk.net, f1, fcshakhter.by, gazetaby.com, guinness, iq48, manchester united, manutd, manutd.com, mclaren mercedes, metallica, mu, mylene farmer, nirvana, nrm, old trafford, pressball.by, saligorsk.org, sports.ru, tour de france, worldcup-2010, Ірляндыя, Аляксандр Глеб, Б-12, БНП, БНР, БЧБ, Беларуская мова, Беларускі Незалежны прафсаюз, Беларусь, Беларуськалій, Би-2, Васіль Быкаў, Джымі Хэндрыкс, Зенит, Зьміцер Вайцюшкевіч, Кино, Кнігі, Крама, Курт Кабэйн, Кімі Райканен, Кіно, Маркетынг, Менск, Мовы, Мроя, Музыка, Мэнэджмэнт, НПГ, Незалежны прафсаюз гарнякоў, Океан Ельзи, Падарожжы, Піва, СМІ, Салігорск, Спартыўны мэнэджмэнт, Сплин, Спорт, ТБМ, Таварыш Маўзер, Уладзімер Арлоў, Уладзімір Караткевіч, ФК Шахтар Салігорск, Футбол, Чарнобыль, Чэхія, Эўрапейскі Зьвяз, адэкватныя людзi, бел-чырвона-белы сьцяг, беларуская дыяспара, беларуская музыка, веласпорт, вольны рынак, глябалізацыя, здаровыя лосі, капіталізм, каталіцызм, культура, мова, музыка, паліталёгія, палітычная геаграфія, пляц Каліноўскага, праваслаўе, прадпрымальніцтва, пратэстантызм, рок, рэгіёны, рэформы, самакіраваньне, сусьветная эканоміка, тэніс, уніяцтва, чарніцы, эканамічныя рэформы, эканоміка, ў

Statistics