Home

Рэклама

Наладка
dyk_by
01 ліпеня 2009 @ 01:12
Калі нехта лічыць сябе абделеным лёсам - паглядзіце відэа і падумайце пра сябе яшчэ раз!



Немагчымае - магчыма!

Цэтлікі:
 
 
dyk_by
26 чэрвеня 2009 @ 20:04
Першы дзень продажу абанементаў на наступны сезон узьняўшагася ў Прэм'ер-лігу англійскага футбольнага клюба "Бернлі" выліўся ў дэфіцытную 8-гадзінную чаргу а-ля нашанскіх "за кілбасой" напрыканцы 80-х - пачатку 90-х.



Самыя танныя абанементы на наступны год на 19 хатніх гульняў будуць у "Блэкбэрна" - 199 фунтаў (кошт паменьшыўся ў параўнаньні з мінулым годам на 100 фунтаў!!!). Таньней з чатырох прафэсійных футбольных ліг Англіі прадаюць права паглядзець усе хатнія гульні сваіх каманд мала дзе: сярод іх - ніжэйшыя ажно на дзьве лігі за "Блэкбэрн" "Хаддэрсфілд" і "Аккрынгтан Стэнлі".

Найбольш дарагія абанементы ў самай дарагой футбольнай лізе сьвету - у лонданскіх "Арсенала" (£885 - £1825) ды "Чэлсі" (£660 - £1150).

Узьняць кошты ў гэтым годзе наважыліся толькі два клюбы - "Астан Вілла" (самыя танныя абанементы сталі даражэй на 30 фунтаў, дасягнуўшы 295-ці адзінак, а найбольш дарагія засталіся на мінулым узроўні) і "МЮ" (кожная з 19-ці гульняў стане даражэй у сярэднім на 1 фунт).


Хлопцы з працоўных раёнаў Манчэсьцера не вагаюцца ў пытаньні, ці ісьці на футбол.

Патаньнелі таксама абанементы для заўзятараў "Эвертана" (было 503 фунта, стала - 399), "Портсмута" (600 - 500) і "Сандэрленда" (415 - 350).

У мінулым сэзоне заўзятары 20-ці каманд англійскай Прэм'ер-лігі на абанементы і квіткі ў гэтым сэзоне заплацілі 520 мільёнаў фунтаў.

...Такія спажыўцы дапамогуць перажыць любы крызіс.

Крыніца лібаў: блёг Зьміцера Навошы на Sports.ru

 
 
Месцазнаходжаньне: Great Britain
 
 
dyk_by
Падарожжа ў Швецыю на Чэмпіянат Эўропы сярод моладзі да 21-го году і краявіды Мальмё - у частцы першай.



Другая серыя зроблена з відэа напярэдадні другога туру і пасьля яго - пра піўныя прагляды футболу, панаваньне жывёл над людзьмі, умовы працы для журналісцкай братыі, устаноўку Нявыгласа, падтрымку сэрбскую і беларускую невылазнасьць ды абыякавасьць.


Ну, і афігеннае дацкае пажаданьне ад капегагенкі (так іх завуць? ;) на ангельскай надаваць макароньнікам ;) - у аптымістычнай канцоўцы роліку.

І ўсё гэта пад вясёленькі музон.

пс Хто дарэчы ведае, што за музыка ў абедзьвюх частках грае?
 
 
Месцазнаходжаньне: Malmo, Sweden - Copenhagen, Danmark
 
 
dyk_by
20 чэрвеня 2009 @ 00:50
19 чэрвеня споўнілася 85 год са дня нараджэння Васіля Быкава. У гэтыя дні пра аднаго з найвялікшых беларускіх пісьменнікаў будуць успамінаць яго родныя і сябры, верныя чытачы. Але нямногія сёння могуць казаць, што ведалі Васіля Уладзіміравіча ўсё сваё і ягонае жыццё. Дакладней, толькі адзін чалавек можа тое казаць.

Гэта родная сястра пісьменніка Валянціна Уладзіміраўна Быкава. Зараз яна жыве ў вёсцы Ваўчо Ушацкага раёна. На два гады маладзейшая за свайго Васіля, яна распавядае пра брата.

"Васіль ужо тады маляваць вельмі любіў. І так добра маляваў! Памятаю, аднойчы Троцкі, наш настаўнік, на ўроку малявання паставіў аднаго вучня, Івана Паршонка, на табурэтку, каб увесь клас маляваў яго… Пасля, калі прыйшлі дадому, я вырашыла паглядзець, як там у Васіля Іван выйшаў. Гля-джу — стаіць бы жывы! Троцкі тады “выдатна” Васілю паставіў. Яшчэ памятаю, неяк-та нарысаваў ён маслянымі краскамі партрэт Леніна на палатне, якое ў мамы папрасіў. Уж дзе ён купіў тых красак? Мусіць, у краме ў Кублічах. Ленін у яго атрымаўся, як жывы! Як гэтыя фабрычныя малявалі. І парадачны такі партрэт атрымаўся. Васіль тады наказаў, каб павесілі ў хаце на сцяну. Так і зрабілі, мама радая была, хаця абразы не знімала. Але перад самай вайной бацька, гэты партрэт недзе схаваў, немцаў баяўся. І так ён і знік — закапаў бацька, ці што…

***

"У школе ён рэдактарам сценгазеты быў. Тую сценгазету, бывала, павесяць у карыдоры, дык усе вучні стаяць і чытаюць. І ўжо ў той час пісаць пачаў. Як хадзіў у малодшыя класы, я знайшла ў яго сшытак, у якім нейкае апавяданне было. Я ж, малая, любапытная была! (Смяецца.) Гляджу: нешта Васіль піша і піша. Думаю: што ж ён піша? Ён жа нічога мне не паказваў. Думаю: ай, вазьму пачытаю! І вось той сшытак ён добра не схаваў, а я знайшла і прачытала. Праўда, ужо забылася, пра што ён там пісаў. Толькі памятаю, што неяк літаратурна напісана было, спрытна і складана, усё роўна, як у кніжцы, цэлы сшытак напісаў. Я б так не змагла. Я яшчэ падумала: ой-ой, можа, спісаў адкуль? А пасля не, думаю, мусіць, сам напісаў, мусіць, аповесць, дзе-небудзь надрукуюць. Але не памятаю, ці пасылаў Васіль яе куды… Таму я троху здагадвалася, што Васіль можа пісаць… Ён жа і вершы спрабаваў пісаць. Але мне таксама нічога не паказваў, толькі даслаў іх у газету “Піянер Беларусі”. Аднак нешта не атрымалась у яго з тымі вершамі: ці ацэнку ім далі нядобрую, ці што, але нешта не ацанілі яго тады. Дык ён і кінуў пісаць тыя вершы".

Цалкам артыкул надрукаваны ў штотыднёвіку «Салiдарнасць» ад 18.06.2004, аўтар: Сяргей ШАПРАН

 
 
Месцазнаходжаньне: Беларусь
 
 
dyk_by
І свой Уткін паступова ўжо вымалёўваецца ;)

Чарговы дэбют праэкту Match.by - Вашай увазе:



Пяцёрка журналістаў у Скандынавіі працуе пакуль больш плённа за нашых хлопцаў-футбалістаў. Топ-восем гэта канешне добра. Але заўсёды хочацца большага...

А то і анлайны ёсьць, і погляд з трыбун узважаны (як заўсёды - па-Кайкоўску эстэтычна-літаратурна-вывераны), і фанацкі. Толькі футболу самаго ў выкананьні нашых пакуль не хапае: першы з трох паўвыспаў-супернікаў - Скандынаўскі - тыграм разарваў на шматкі беларускае футбольнае лахмоцьце. Каб зрабіць заплаткі ў тандэма нашых трэнераў - КуКа - у распараджэньні каля 48 гадзін.

Смак Балканскай кропелькі, завісшай паміж Адрыятычным і Эгейскім морам, можа стаць сьмяротным для - цёмнага беларускага скакуна, які зрабіўся пасьля дэбютнай гульні ў фінальнай стадыі яшчэ больш цёмным - зборнай 86-87 г.н. ужо сёньня. Але ж вельмі хочацца, каб перад сустрэчай з трэцім паўвостравам - Апенінскім ботам - з беларускай футбольнай раўніны ў цэнтры Эўропы былі яшчэ бачныя ў далягладзе датыкаючыеся да акіянаў Пірэнейская зямля, Туманны Альбіён ды Скандынаўскія Суомі.

Для ўзьняцьця баявога духу - слухаць усім:



...Ну, і калі вяртацца да медыяў... Наўпроставаую відэа-трансьляцыю ў Інтэрнэт на беларускай дадаць з па-лацінскаму шалёным каментаром - было б наогул супэр. А то даводзіцца Sky Sport 'ам задавальняцца...

Наперад, Беларусь-футбольная!
Бяры прыклад з баскетбольнай ;)

p.s. "Будучы трэнер салігорскага "Шахтара" Курненін, Балановіча Сярогу і Лёху Янушкевіча (супраць Мартына нічога ня маю - усе марозілі са шведамі) - у аснову!"

 
 
Месцазнаходжаньне: Malmo, Sweden
 
 
dyk_by
Салігорскі 30-аўтобусны "дэсант" не дапамог камандзе ўвезьці Кубак Беларусі ў горад шахтароў.


Фотарэпорт LJ-карыстальніка hudzilin.



Другі па значнасьці тытул у беларускім клюбным футболе едзе ў Наваполацк.

Падараваўшы сьвята футбола напрыканцы сустрэчы, каманды перадалі эстафеты настаўнікам: тыя аджыгалі не па-дзецку ўжо на прэс-канферэнцыі. Асабліва ўразіў салігорскі "напалову трэнер", як ён сам сабе назваў, Анатоль Багавік. Другая палова, якая "знаходзіцца ў вымушаным адпуску" - выступаўшая ўчора "унутраным голасам" ветэрана трэнерскага цэху - як я разумею, раіла першай палове замяняць Кірэнкіна, пераводзіць на пазіцыю абаронцы Балановіча і кіраваць астатнімі працэсамі "з-за вугла".

Знайсьці паўнавартаснага Трэнера (а не канструктар "LEGO" з некалькіх абасобленых частак) за першы летні месяц - найважнейшая (і вельмі складаная!) задача для кіраўніцтва ФК "Шахтар".



р.s. Праўда, не выключана, што на гэты час запланаваны адпачынак (невымушаны) ужо ў кіраўніцтва ФК.

 
 
Месцазнаходжаньне: Minsk, Belarus
 
 
dyk_by
30 траўня 2009 @ 10:48
На гэтым тыдні ўпершыню ў гісторыі пераможцам Лігі чэмпіёнаў стаў беларускі футбаліст - Аляксандр Глеб.

Сьвяткаваў перамогу ў галоўным клюбным турніры сьвету ён насуперак традыцыі апошніх часоў у адрозьніньне ад гульцоў розных каманд (Цімашчук - з украінскім, Левандоўскі - з польскім і г.д.) не са сваім нацыянальным сьцягам, а са сьцягам "Барсэлоны". Зараз становіцца зразумелым чаму:

Бацька Глеба: Пашыю сыну бел‑чырвона‑белы сцяг



Саша, Слухай бацьку ;)

 
 
Месцазнаходжаньне: Roma, Italy
 
 
 
 

Рэклама

Наладка